Танцавальны марафон

О книге

Автор книги - . Произведение относится к жанрам современные детективы, крутой детектив, зарубежные детективы. Оно опубликовано в 2022 году. Книге не присвоен международный стандартный книжный номер.

Аннотация

Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.

Читать онлайн Виктор Правдин - Танцавальны марафон


Бацьку Аляксандру Рыгоравiчу Праўдзіну прысвячаю


1

Завiруха цэлы тыдзень трымае перадсвяточны Мiнск у сваiх пякуча-халодных абдымках. Як састарэлая нявеста моцна трымае ў руках маладога жанiха, так i яна, завiруха, з нейкiм шалёным свавольствам учапiлася ў гарадскiя вулiцы i плошчы. Гурбы снегу паўсюль. Пранiзлiвы вецер адчувае сваю сiлу i,быццам гуляючы, перасоўвае гурбы з аднаго месца на iншае, засыпае вокны i дзверы ў дамах, правяраючы iх на трываласць. А ў падваротнях вецер спявае аднаму яму вядомую нудлiвую, журботную песню.

На Саборным пляцы iдзе падрыхтоўка да Новага года. Мiнскi губернатар, князь Вiктар Арыстархавiч Друцкi-Сакалiнскi, ладзiць баль.

Дзесяць барадатых дворнiкаў з рання да вечара ссоўваюць з пляца абрыдлы снег i, пазiраючы на хмарнае неба, лаюць непагадзь. Лаюць без злосцi, бо, як нi кiнь, а работа для iх звычайная i прыбытковая. Па-першае, князь абяцаў добра заплацiць, а па-другое, што не менш важна, штогадзіну хтосьцi з княжаскай чэлядзi выносiць кожнаму па добрай чарцы гарэлкi i няхiтрую закуску: сала з хлебам i салёным гурком.

У дзесяць гадзiн вечара пачалi з’язджацца госцi. Неяк разам з галоўных вулiц i шматлiкiх завулкаў пацягнулiся да губернатарскага дома санныя карэты, пратарахцела, пужаючы коней, машына, што невядома адкуль з’явiлася.

Генерал-губернатар, маладжавы i рухавы, апрануты ў новы мундзiр, на якiм блiшчэлi розных памераў ордэны i крыжы, асабiста сустракаў гасцей. Але вось зайгралi музыкi-аркестранты, i ён цырымонна запрасiў на танец чарнявую прыгажуню ў белай сукенцы, выйшаў на сярэдзiну вялiкай залы. Баль пачаўся. Цяпер сустракаў гасцей высачэзны, двухмятровы, напышлiвы дварэцкi. Ён усё радзей i радзей грукаў па падлозе вялiкiм палiраваным кiем з блiскучым набалдашнiкам i абвяшчаў тых, хто спазнiўся. Без чвэрцi дванаццаць вяшчальнiк грукнуў апошнi раз i грамавым басам абвясцiў:

– Граф i графiня Аляксандравы з сынам i дачкой.

Да пачатку новага 1910 года заставалася некалькi хвiлiн. У зале панавала цiшыня, толькi дзе-нiдзе дзынькала шкло. Усхваляваныя госцi, урачыста трымаючы ў руках бакалы, чакалi. I вось забiлi званы: раз, другi… пяты… дванаццаты. Грымнулi стрэлы, i адразу неба засвяцiлася пурпурна-лiловым, белым, зялёным колерам. Зазвiнелi бакалы, зайграла музыка, баль працягваўся.


Рекомендации для вас