Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў

О книге

Автор книги - . Произведение относится к жанрам биографии и мемуары, документальная литература. Год его публикации неизвестен. Международный стандартный книжный номер: 9785005611321.

Аннотация

Кніга знаёміць з гісторыямі каралёў, магнатаў і шляхты. Ад гучнага палітычнага забойства да сямейнай сваркі каралеўскай пары, ад інтрыг князёў да фрывольных баляў з напаўголымі шляхцянкамі, ад падрабязнага апісання жыцця Стэфана Баторыя да біяграфій дробных дваран. Палітыка і побыт эліты Рэчы Паспалітай, паказаны з дапамогай вялікай колькасць цытат са старажытных дакументаў. Знатныя гісторыі, чытачу раскажуць іх відавочцы.

Читать онлайн Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў


© Яўген Аснарэўскі, 2022


ISBN 978-5-0056-1132-1

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Аб вядомым палітычным забойстве і гэтай кнізе

На сутыку XV і XVI стагоддзяў, у Вялікім княстве Літоўскім было неспакойна. Нарастаў канфлікт паміж магутнымі літоўскімі панамі, а менавіта: Янам Юр'евічам Забярэзiнскім і князем Міхалам Львовічам Глінскім.

У 1508 годзе, становішча Глінскага, які раней з'яўляўся амаль усемагутным фаварытам вялікага князя Аляксандра, было не самым лепшым. Пры новым валадары, Жыгімонце Старым, баявіты ваеначальнік Міхал Львовіч страціў прыхiльнасць двара. Магчыма, больш разумным было б перачакаць буру і ўзяцца за таемныя інтрыгі ў стылi «Гульні стальцоў». Але Глінскі, як вынікае з яго біяграфіі, меў гарачую кроў, а вывераныя рашэнні, нягледзячы на яго несумненны досвед у палітыцы, як пакажуць розныя пазнейшыя падзеі, даваліся князю вельмi цяжка.

Магутны дзяржаўны дзеяч рашыўся на вельмі радыкальныя меры. І адной з важных асабістых мэт Глінскага была помста. Міхал Львовіч хацеў адплаціць таму, каго лічыў вінаватым у страце свайго становішча.

Пра гэтыя падзеі распавядае ў сваім творы «Запіскі аб Масковіі» Жыгімонт фон Герберштэйн, які быў сучаснікам Глінскага і Забярэзiнскага. Гэты аўстрыйскі пасол пісаў наступнае:

«Скончыўшы справу з маскоўскім гасударам у адпаведнасці са сваімі жаданнямі і палаючы прагай помсты, Міхал імкліва напаў на Яна Забярэзінскага, які быў у той час на сваёй віле каля Гродна (на ёй я пасля начаваў аднойчы). Размясціўшы каравулы вакол жылля, каб той не змог уцячы, ён паслаў у дом забойцу, а менавіта, аднаго мусульманіна, які застаў Забярэзінскага спячым на ложку, і адсек яму галаву».

Так, паводле Герберштэйна, пачалося паўстанне князёў Глінскіх супраць уладцы ВКЛ, якое скончылася паразай мяцежнікаў, што дзейнічалі, варта сказаць, дастаткова хаатычна.

Міхал і яго брат Васіль выехалі ў Маскву. Там беглыя князі былі сустрэты вельмі цёпла. Дачка Васіля – Алена, якая, па розных дадзеных, нарадзілася яшчэ ў ВКЛ, ці ўжо пасля ад'езду Глінскіх да двара вялікага князя маскоўскага, была выдадзена замуж выключна ўдала. Гэты шлюб сапраўды быў неверагодным поспехам для сям'і літоўскіх эмігрантаў. Мужам князёўны стаў сам маскоўскі ўладар Васіль III.

Алена нарадзіла вялікаму князю двух сыноў, але неўзабаве заўдавела і атрымала паўнамоцтвы фактычнай кіраўніцы рускай дзяржавы. Дзядзька Міхал, які выступіў супраць некаторых дзеянняў Алены, так, відавочна, і не навучыўся абачлівасці, а таму апынуўся, па волі дзёрзкай пляменніцы, у зняволенні. Там забойца Яна Забярэзінскага скончыў свае дні.


Рекомендации для вас