Пераслед мінулага

О книге

Автор книги - . Произведение относится к жанрам зарубежная фантастика, книги о войне. Оно опубликовано в 2024 году. Книге не присвоен международный стандартный книжный номер.

Аннотация

Прайшло ўжо нямала гадоў пасля заканчэння вайны, але яе наступствы ўсё яшчэ адчуваюцца ў сэрцах жыхароў невялікай вёскі.Ветэран Юрый Люты з вялікім грузам трагічнага мінулага часта адчувае неспакой, які пакутліва аддаецца болем. Сям'я Янчанка: працавіты гаспадар і энергічная гаспадыня. Кожны з іх па-свойму пражывае сямейнае жыццё. Клапатлівая Юлія Абрамоўская ўспрымае ўсё блізка да сэрца. Былы спартсмен Аляксандр Лебедзеў заляцаецца да Юліі. Самая старэйшая жыхарка Валянціна Пруцік пражыла ў акупацыі, яна вельмі сумуе па сваёй сям'і. Пятро Жук жыве мінулым здрадніка. Ангеліна Ржаная, моцная духам жанчына, даглядае Валянціну і любіць чапляць Пятра словамі. Караліна Ліс спрабуе зберагчы мужа ад алкаголю. Балбатлівы Арцём Ліс – адзіны, хто ставіцца да Пятра па-добраму, як да сябрука.Усіх гэтых людзей пераследуе ваеннае мінулае, шнары не сцерці з іх памяці. Балючыя ўспаміны ўсплываюць на паверхню пры розных абставінах.

Читать онлайн Дмитрий Акулич - Пераслед мінулага


1

З учарашняга ранку ўсё гэтак жа невялікія кроплі восеньскай імжы абмывалі старэнькую вёску Боркі, што размясцілася ў шырокай нізіне, удалечыні ад іншых населеных пунктаў. У вільгаці стаялі яе лясныя ўскраіны, шырокія палі, круглявыя лугі і старыя хаты. Канавы ўздоўж хвойных лясоў і пустых палёў поўніліся вадой. У такое надвор'е амаль незаўважнымі становяцца праплываючыя хмары, якія, раствараючыся ў масе падобных сабе, ператвараюцца ў адзін суцэльны абрус. Толькі прыгледзеўшыся, можна было злёгку заўважыць павольны рух шэрай масы, што плыла ў бок цёмнай лініі высокага лесу. Здавалася, што дробны пануры дождж не збіраецца сыходзіць да зімы, што шэрая роўнядзь над галавой ніколі не адпусціць з палону цёплае сонца і неабсяжнае блакітнае неба. Вада лёгка ляжала на мяккай сырой зямлі. Празрыстыя кроплі, якія сцякалі з жоўта-чырвонага лісця, хутка напаўняліся, цяжэлі і, зрываючыся, паспешліва падалі долу. Цёмныя фігуры будынкаў добра вылучаліся на яркай палітры кастрычніцкай восені.

Вечарэла, калі белы аўтобус, які выехаў гадзіну таму з горада, спыніўся на краі дарогі. Дзверы адчыніліся, і на аўтобусны прыпынак выйшаў пяцідзесяціпяцігадовы Юрый Люты з двума пакетамі ў руках.

Прыпыначны пункт, які быў размешчаны недалёка ад скрыжавання ўздоўж галоўнай трасы, веяў сырасцю і холадам. Несамавіты бетонны прыпынак на фоне зялёнага бору выглядаў старым. Юрый стаў пад дах, правёў вачамі грамадскі транспарт, а затым паглядзеў на хмары. "Дождж не дубіна і я не гліна!" – падумаў ён і дастаў з чорнага пакета цёмна-зялёны тонкі плашч, каб схавацца ад непагоды.

Высокі мужчына пакінуў прыпынак і збочыў на ямістую жвіровую дарогу, якая абрасла па краях густымі лазовымі кустамі. Юрый з адным лёгкім пакетам вяртаўся дадому ў маленькую вёску. У цяперашні час аўтобус больш не курсіраваў у Боркі, ён высадзіў Юрыя за сем кіламетраў ад вёскі. Так як усе рэйсы былі адмененыя, жыхарам аддаленага населенага пункта даводзілася дабірацца сваім ходам.

Юрый Люты памятаў, калі ў апошні раз аўтобусы заязджалі ў яго вёску. Гэта было даўно, гадоў дваццаць таму, адразу пасля вайны. Нават цяпер, у дрэннае надвор’е, дарога была не такая, як раней, таму аўтобусам і легкавым аўтамабілям цяжка было па ёй праехаць. Добра, што яшчэ пошту і прадукты дастаўлялі людзям. Пасля вайны на дарогу не вылучалі вялікіх грошай, таму ад скрыжавання шлях заўсёды быў разбіты цяжкімі трактарамі, якія часта вывозілі лес, або ў палявы сезон праязджалі гэтай дарогай да палёў. З-за непагоды дарога асядала, вымываліся ямы. Новы асфальт класці ніхто не збіраўся, а стары ўжо даўно разбіўся на кавалкі і змяшаўся з пяском.


Рекомендации для вас