Глава I
Каця і Толя жылі ў невялікім горадзе Мір, які знаходзіўся непадалёк ад абласнога цэнтра. Гарадок меў некалькі фабрык, гасцініцу, аўтобусны і чыгуначны вакзал. Праз Мір праходзілі важныя чыгуначныя шляхі, якія злучалі вялікія гарады.
Клімат у гэтым горадзе быў разнастайным і адгадаць, што ж будзе заўтра, з дакладнасцю не было магчымым. Людзі апраналіся па-рознаму ў розную пару года. У красавіку насілі на сабе курткі, хто хадзіў толькі ў адной цішотцы з нагавіцамі, не накідваючы ніякага верхняга адзення.
Толя і Каця ўпершыню сустрэліся гэтай вясной, калі падышлі адначасова да дзвярэй кандытарскай. У той момант яны пераглянуліся, Толя прапусціў Кацю наперад, адкрыўшы ёй дзверы, не кажучы ні слова. Дзяўчына падзякавала яго і зайшла ў невялікае памяшканне. Установа была маленькая, справа стаяў невялікі вертыкальны халадзільнік, у якім знаходзіліся тарты. Наперадзе, на вітрыне, размяшчаўся вялікі асартымент салодкага: печыва, зефір, мармелад, пірожныя. Побач, каля вагаў, стаяў прадавец. Вольнага месца для наведвальнікаў было мала, у кандытарскую магло зайсці і змясціцца тры ці чатыры чалавекі. На шчасце, сёння не шматлюдна.
Маладыя людзі прыйшлі за адным і тым жа тортам. У кожнага была розная нагода для набыцця салодкага. Халадзільнік быў поўны разнастайнасцю смачнасцяў. У ім ляжаў бісквітны шакаладны торт, ён выглядаў свежым і цудоўным, наверсе ляжалі кавалачкі тонкага шакаладу і маленькія квадрацікі карычневага бісквіту.
– Запакуйце мне, калі ласка, вось гэты шакаладны торт…! – сказала Каця, паказаўшы на канкрэтны торт.
– Добра. – сказаў і выйшаў з-за прылаўка прадавец, адкрыў халадзільнік і няўзнак вымавіў. – Апошні…
– Што вы казалі? Гэты торт апошні, такога ў Вас больш няма? – перапытаў, з цёмна-русымі валасамі, хлопец Толя.
– Так! Але як бачыце, у нас шмат іншых смачных тартоў.
– Бачу…але я прыйшоў менавіта за гэтым … – трохі засмучана вымавіў Толя.
Ён пачаў абдумваць, які ж іншы торт можа замяніць жаданы. Толя спешна праводзіў вачыма, перамяшчаючыся па ўсёй прадукцыі.
Прадавец паднёс торт да касы, дастаў пражу і пачаў завязваць ёй торт для зручнага пераносу.
Каця адчула няёмкасць, за яе спіной стаяў Толя. Чалавек з прыгожымі рысамі твару, даўгаваты нос, шэрыя выразныя вочы. Ён быў высокага росту і не быў хударлявым. Яна павярнулася да яго.