Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства

О книге

Автор книги - . Произведение относится к жанру рукоделие и ремесла. Год его публикации неизвестен. Международный стандартный книжный номер: 9785006062092.

Аннотация

Кніга «Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства» – незвычайнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў. Незвычайнае, бо ў ёй пра гісторыю Вялікага Княства апавядаюць паштовыя маркі. Таму ў ёй можна сустрэць тое, чаго няма ў навуковых выданьнях, але і адсутнічаюць многія падзеі, бо іх няма на марках. Кніга для зацікаўленых гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і для філятэлістаў, як дапаможнік па стварэньню калекцыі.

Читать онлайн Лявон Карповіч - Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства


© Лявон Карповіч, 2023


ISBN 978-5-0060-6209-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Незвычайнае акно ў Гісторыю

Для незаангажаванага чалавека паштовая марка-гэта маленькі кавалачак паперы, які служыць для выкананьня паштовай аплаты, а для філятэліста марка – гэта ня толькі прадмет для калекцыянаваньня, але крыніца ведаў. Маркі могуць ня толькі выклікаць цікаўнасьць, але быць нават мастацкімі цудамі.

Паштовыя маркі адлюстроўваюць ня толькі развіцьцё сістэм пісьмовай пошты за апошнія два стагодзьдзі, але яны таксама адлюстроўваюць увесь спэктр гісторыі, мастацтва і культуры, пачынаючы з пачатку нашай глябальнай цывілізацыі, погляды і стылістыку свайго часу.

Гэты маленькі кавалачак паперу – паштовая марка – ня толькі ўводзіць краіну ў каталёгі цэлага сьвету, робіць яе больш вядомай, але становіцца сымбалем трываласьці народу, сьведчаньнем яго існаваньня.


25 гадоў першай Беларускай паштовай марцы. Канвэрт пошты Беларусі, выдадзены ў 2017


У гэтых апавяданьнях маркі становяцца незвычайным вакном у гісторыю краіны, у якой мы жывем, запрашаюць нас паслухаць паданьні пра таямнічае і чароўнае Вялікае Княства… Яны раскажуць пра багатую, шматслаёвую, захапляльную Гісторыю праз займальныя, часта прыгожыя, а часам і эксцэнтрычныя знакі паштовай аплаты. У той жа час трэба ўлічыць, што паштовая марка не адлюстроўвае ўвесь спэктр жыцьця. Яе зьмест залежыць найперш ад дзяржаўнага ладу краіны, ад самасьвядомасьці яе грамадзян, бо праект маркі ствараецца чалавекам і друкуюць марку ў дзяржаўных выдавецтвах. Таму тут дадзена слова ня толькі Беларускім маркам, як было задумана, але і маркам іншых краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства, бо адпаведных Беларускіх мрак няма… Паштовыя маркі Беларусі маюць вельмі кароткую гісторыю і колькасьць выдадзеных паштовых марак малая, недастатковая, каб адлюстраваць усю гісторыю Вялікага Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі і адсутнічаюць некаторые вельмі значныя, бо ўсё залежыць ад таго, ці былі гэтыя падзеі адлюстраваныя на паштовых марках ці не…

Яшчэ асаблівасьць гэтых апавяданьняў такая, што яны бясконцыя, бо Гісторыя Вялікага Княства жывая, папаўняецца новымі зьвесткамі, новымі адкрыцьцямі, новымі выданьнямі марак… І новыя маркі будуць апавядаць новыя гісторыі ці дапаўняць ужо расказаныя. І гэта будзе матэрыял для наступнай кнігі апавяданьняў паштовых марак…


Рекомендации для вас