Пажоўклае лісце, маўклівыя вуліцы і імгненнае адчуванне сабе ў патоку жыцця. Як я бачу свет? Праходзячы па вуліцы без музыкі ў вушах, напяваць сабе абрыўкі песень, якія памятаешь, і жадаць, каб хутчэй прыйшоў транспарт: зарыцца ў шумны натоўп з людзей навокал і людзей у экране. Рабіць цяжкія рэчы на аўтапілоце і знаходзіць сабе на паўдарозе да дому. У самым бурным патоку думак натыкацца на адну, якая, нібы камень, спыняе рух і прымушае глядзець на сабе як на бруднае кацяня пад халодным дажджом.
Я ўдзячны за ўсё, што ёсць. За две рукі і нагі, за ваду і за кепскае на сэрцы, бо як жа я тады адчую добрае?
Я не змагу зразумець іншага чалавека, магу толькі наблізіцца да гэтага. Дык ці трэба мне гэта? Ідуць сваёй дарогай, радуюцца гору іншага і плачуць над сваім. Колькі размоў ідзе пра раку часа, каб на ранніцу разбегчыся, спужаўшыся зменаў. Колькі пацалункаў прывядуць да маўчання, у якім ніхто не хоча размаўляць. Колькі даверу сыйдзе, пакуль яго не возьмуць у цёплыя рукі, ды колькі гісторыяў, якія рабілі так балюча, стануць крышталём у шафе?
Халоднае мора, што становіцца месцам высноў і дум. Для кожнага яно свае. Маё – гэта тое, што на захадзе ад Менску. Рызыка ў тым, што патрэбна для спакою там, такая ж, як у палёце з хмарачоса. Пагружаючы галаву у роздум, а цела у стому, ўсё роўна не зможаш збегчы ад таго, што трэба з сабою абмовіць.
Менавіта ў такім патоке, як звычай, я пісаў і маляваў.
Гэтыя вершы я пісаў з 14 гадоў, таму, праходзячы праз старонкі, вы будзеце назіраць за сапраўдным юнацкім сэрцам. Шмат праз што праходзіць кожны з нас і б’ецца ў штодзённай бітве, аб якой нікому не кажа. Я хачу, каб гэтыя вершы нагадалі вам аб тым, што такое зноў пачынаць сваё жыццё не ведаючы нічога і ствараць свой шлях самастойна і зноў вучыцца разумець свае пачуцці.
Асноўнымі крыніцамі, адштурховаючыся ад якіх, я пісаў, былі мае ўласныя перажыванні, буйныя падзеі і, вядома, дзяўчыны. Я спецыяльна не даю назву ніводнаму вершу, каб кожны з вас мог даць вершу сваю назву і дапусціць яго менавіта ў той кут свайго сэрца, дзе ён мусіць быць.
Зборнік з’яўляецца кропкай у маім пераходзе з дзіця ў дзецюка. Я ўклаў душу і сэрца, каб максімальна ярка перадаць, што я адчуваю на момант напісання і даць зразумець людзям, што гэта – мае пачуцці.