Чаму іншы раз час цягнецца так доўга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калі, нарэшце, настане паваротны пункт у маім лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеі ў жыцці? Чым абумоўлены затрымкі ў выпадку, калі падзея з'яўляецца доўгачаканай? Час не надышоў… Чаму не надышоў? І што гэта такое – час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнічаў да з'яўлення міфічнага Кронаса? Мы можам умяшацца ў час развіцця падзей? Якім чынам?
Аднаго разу, разважаючы такім вось чынам, убачыла сон.
«Сяджу ў пясочніцы з Дзімам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыў школу). Вучу яго разумець па гадзінніку. Гадзіннікаў тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэці трымаю ў руках, хачу павучыць пераводзіць час (гадзіннікі кардонныя, з рухаючыміся стрэлкамі, таму на іх можна ўстанавіць які хочаш час)».
Калі прааналізаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кіравання часам існуе: гадзіннікі кардонныя, стрэлкі на іх пераводзяцца ўручную, значыць, і наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час іх ажыццяўлення – у нашых руках. Л. утворана ад слова «ліпнуць». Кагосьці, хто прыліпне (прыб'ецца, прылепіцца, прыклеіцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзінніку, вучыць пераводзіць час. Яшчэ адзін нюанс. Гадзіннікаў было тры. Адзін з іх, відаць, адпавядае прошламу часу, другі – цяперашняму і трэці – будучаму. Перавесці можна было толькі трэці гадзіннік. Значыць, мы не можам змяніць прошлае, ужо позна змяняць сучаснасць, але мы можам адрэгуляваць сваю будучыню, прааналізаваўшы прошлае і цяперашняе. Хаця, пачакайце, усе гадзіннікі былі кардонныя, усе можна было перавесці, ды толькі я вырашыла папрактыкавацца на апошнім, прадэманстраваць магчымасці рэгуліроўкі часу чалавекам на прыкладзе карэкціроўкі сваёй будучыні.