Сляза ляза

О книге

Автор книги - . Произведение относится к жанру современная проза. Год его публикации неизвестен. Международный стандартный книжный номер: 9785448374463.

Аннотация

У новай кнізе Паўла Гаспадыніча (першай паэтычнай і першай электроннай) чытача чакаюць лірычныя і драматычныя, узнёслыя і натуралістычныя, патрыятычныя і агульначалавечыя вострыя, як лязо, матывы і вобразы паэзіі. Псіхалагізм, унутраныя маналогі і плынь думак разам з рамантызмам і глыбокімі рухамі душы – гэта толькі адзінкі з таго, што прываблівае чытача ў творах аўтара. Творах, напісаных Душой і з Душой, таму шмат хто пазнае ў вершах і паэмах сябе…

Читать онлайн Павел Гаспадыніч - Сляза ляза


© Павел Гаспадыніч, 2017


ISBN 978-5-4483-7446-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

«У самотнай цішы…»

У самотнай цішы
Ледзь рыпнулі дзверы.
Я ўбачыў цень на шпалерах —
Пэўна, з’явілася ты…

«Ты паклічаш, ты пазавеш…»

Ты пакліч мяне. Пазаві

Там заблудзімся ў хмельных травах…

Пачынаецца ўсё з любві,

Нават самая простая ява.

Я. Янішчыц

Ты паклічаш, ты пазавеш,
У дурманы траваў духмяных…
Заблукаем у роснай імгле,
Знікнем разам у белых туманах…
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават зманнасць нябеснага шляху.
Перад намі абсягаў гады,
Па-за намі – пакінутасць страху.
Распранаецца поўні святло
У вачах тваіх бляскам любові…
І ліецца з нябёсаў сяйво
Асляпляльна-празрыстай няволі.
Ты палічаш, ты пазавеш
Заблукаць у дзівосным адхланні…
На світанку ў роснае смузе
Знікнуць разам у белым тумане…

«Я напішу верш для цябе…»

Я напішу верш для цябе
Удзень самотны і журботны.
Як сонца ўтопіцца ў вадзе —
Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябе
Апалым полымем пачуццяў.
Асадкай сэрца у мане —
Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябе
Стагоддзем вечнай адзіноты.
Палётам дзіды на вайне —
Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябе
Збуцвелым кветам асалоды.
Нектарным прысакам у сне —
Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябе
Маладзікова срэбнай сцюжай.
Калі прачнешся без мяне —
Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябе
Сутоннем пожадным і прагным.
У барвах смутку і ў смузе
Я напішу верш для цябе.
Я напішу верш для цябе
Удзень самотны і журботны.
Стагоддзем вечнай адзіноты,
Збуцвелым кветам асалоды.

«Вас, відаць, не было сапраўды…»

Вас, відаць, не было сапраўды
Ля крыніцы, ля вішань, ля студні…
Нібы сон, паўтараліся Вы,
І балелі-балелі мне грудзі…
Вы прыйшлі, нібы з неба святло —
І з прадоння Сусвет утварыўся…
Разлілося паўсюдна цяпло,
І як быццам яму я маліўся…
Вас усмешкай аздобіла ноч,
Кожнай зоркай, травінкай, лісточкам…
Бласлаўлення святога ад воч
Атрымаў я у райскім куточку…
Вы, як цень, адбіваліся ў дні,
Быццам воблака, ноччу сплывалі…
Таямніцаю спеў Ваш вірыў,
Вашы словы ў вышынях луналі…
Вас, відаць, не было сапраўды —
Кроза дзіўная свету прывідаў…
Нібы сон, паўтараліся Вы
У абшарах маіх краявідаў…

«Горкім сном не прысніцца віна …»

Горкім сном не прысніцца віна —
Не мая, не твая, а чыя?
Як не прыйдзе ніколі вясна,
Не яго, не яе, а чыя?
Памяць ціха стаіць ля вакна —
Не мая, не твая, а чыя?

Рекомендации для вас