Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні (1818–1825)

О книге

Автор книги - . Произведение относится к жанрам общая история, документальная литература. Год его публикации неизвестен. Международный стандартный книжный номер: 9785006840058.

Аннотация

Пераклад на беларускую мову ўспамінаў доктара медыцыны Станіслава Мараўскага пра яго маладосць і вучобу ў Віленскім універсітэце.

Читать онлайн Станіслаў Мараўскі - Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні (1818–1825)


Переводчик Леанід Лаўрэш

Составитель Леанід Лаўрэш


© Станіслаў Мараўскі, 2025

© Леанід Лаўрэш, перевод, 2025

© Леанід Лаўрэш, составитель, 2025


ISBN 978-5-0068-4005-8

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Крыніца: Morawski Stanisław. Kilka lat młodości mojej w Wilnie (1818—1825). Warszawa, 1924. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

Ад перакладчыка

Аўтар гэтых успамінаў, др. медыцыны Станіслаў Мараўскі, нарадзіўся 22 ліпеня 1802 г. у Міцкунах пад Вільняй, што ў Лаварышскай парафіі, у маёнтку сваёй маці і быў першым і адзіным сынам шамбаляна караля Станіслава Аўгуста Апалінарыя Мараўскага і Мар'яны з Сямашкаў (памерла ў 1813 г.). Бацька – Апалінар Мараўскі (памёр у 1838 г.), быў вельмі вядомым у той час чалавекам, ведаў і падтрымліваў сяброўства з многімі тагачаснымі інтэлектуаламі, браў удзел у паўстанні 1794 г., асабіста ведаў Тадэвуша Касцюшку і Якуба Ясінскага, быў масонам.

Бацькі аўтара, вельмі заможныя людзі, пабраліся шлюбам па вялікім каханні, але «ў выніку сямейных, драматычных і па-сапраўднаму, з-за сваёй надзвычайнасці, цікавых інтрыг, маці на сямнаццатым годзе свайго жыцця была вымушана законна расстацца са сваім мужам, якога кахала». Пара развялася ў 1810 г. па ініцыятыве бацькі. Каб паскорыць шлюбаразводны працэс, звярталіся нават да імператара Аляксандра I, прычыны разводу ў крыніцах не ўказваюцца. Маці пасялілася ў Вільні, дзе, з-за шлюбаразводнай драмы захварэла ў 1813 г. і «гэтая няшчасная жанчына, прыгнечаная болем і рознымі паразамі, што атручвалі сэрца, памерла ад сухотаў». Пахавана на Бернардынскіх могілках, магіла не захавалася. Адзіны сын Мараўскіх Станіслаў застаўся жыць з бацькам і яго другой жонкай Юзэфай з Храпавіцкіх (1770—1842).

Яго дзяцінства было сумным і не толькі з-за адсутнасці маці (шляхетная мачаха з дому Храпавіцкіх, як магла імкнулася рабіць дабро пасынку), але больш з-за стаўлення бацькі да сына.


Бацька аўтара Апалінары Мараўскі


Бацька, несумненна чалавек выбітны, здольны, інтэлігентны, вынаходлівы, бонвіван і лавелас, «высакародны і паважаны ў свеце», надзіва рэзка, строга і сурова абыходзіўся са сваім адзіным сынам. Аднак для яго ён зрабіў усё, што і належала зрабіць. Выхаваў яго здаровым і даў выдатную адукацыю. Першапачаткова Станіслава вучылі гувернёры – і не абы якія: Міхал Канарскі, перакладчык з французскай мовы (потым ён вучыў Шчэнснага Патоцкага) і Захара Нямчэўскага, будучага прафесара матэматыкі Віленскага ўніверсітэта і дэкана факультэта. Калі Станіслаў падрос, яго аддалі ў Ковенскую павятовую школу, у якой праз год пасля таго, як яе ў 1818 г. скончыў Мараўскі, пачаў настаўнічаць Адам Міцкевіч.


Рекомендации для вас