Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском.

О книге

Автор книги - . Произведение относится к жанру стихи и поэзия. Год его публикации неизвестен. Международный стандартный книжный номер: 9785006474284.

Аннотация

Я собрал книгу из произведений написанных в разные годы. В ней и стихи, и миниатюры, и отрывки КВС «МЕТАМОРФОЗЫ» и «МЕТЕЛЬ». Но, что интересное во всех произведениях так то, что наши чувства не меняются в плохую сторону. Это я говорю о хороших людях. А плохие будут наказаны сами. Часть текста ранее была опубликована в книгах «Стремятся мысли вдаль» и «Загадка раздвоений».С уважением, А. Слука

Читать онлайн Александр Слука - Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском.


© Александр Слука, 2024


ISBN 978-5-0064-7428-4

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Да чытача

Вялікі пісьменнік павінен ахопліваць

ўсе бакі чалавечага існавання.

Андрэ Моруа

Магчымасць дасягнуць поспеху пры жыцці прадастаўляецца толькі тым, хто паспеў «прачнуцца» да наступлення смерці. Я лічу, што сапраўднасць выразу відавочная. Бо толькі мэтанакіраванаму і настойліваму чалавеку, які валодае глыбокімі ведамі і разуменнем таго, што ён робіць, дадзена атрымаць поспех. Лянота, невуцтва ці глупства, што, па вялікім рахунку, адно і тое ж, ні на міліметр не наблізяць да жаданага, сутнасцю якога, часам, з'яўляецца карпатлівая штодзённая праца, часам на працягу ўсяго жыцця. Чалавек з'яўляецца на свет, каб спазнаваць і тварыць. Калі ён не здольны да гэтага, то жыццё яго пустое і бессэнсоўнае, падобнае сну, хай нават і прыгожаму. Імкненне да зразумення нязведанага, стварэння прыгожага закладзена першапачаткова ў кожным з нас. Спачатку яно служыць штуршком да абуджэння, у далейшым жа: рухаючай сілай на вялікім жыццёвым шляху. Шкада толькі, што само абуджэнне надыходзіць у адных раней, у іншых – пазней, у трэціх – не надыходзіць ніколі.

Безумоўна, чалавек шматгранны. У сярэдзіне кожнага з нас ідзе пастаянная барацьба паміж Дабром і Злом. Адных вядзе і ахоўвае па жыцці светлы анёл, іншых – цёмны. Мы не падобныя адзін на аднаго. Жыццё на кожнага з нас накладвае свой адбітак. Аднак, як бы там ні было, у глыбіні душы ў кожнага ёсць нешта добрае, толькі глыбіні ва ўсіх розныя і часам данырнуць у сябе ў душы да гэтага добрага не кожны можа. Кнігі ж заўсёды давалі, даюць і будуць даваць такую магчымасць, бо чалавек застаецца сам-насам з напісаным. І калі тое, што ён чытае, прымушае яго хоць што-небудзь адчуць і перажыць зноўку нейкія моманты свайго жыцця, абудзіцца, даўно заснуламу, ўяўленню і зноў ўскалыхнуцца пачуццям, значыць тое, што напісана-напісана нездарма. Вельмі хочацца верыць, што гэтыя апавяданні змогуць акунуць вас ва ўспаміны, прымусіць задумацца над некаторымі пытаннямі, глыбока пахаванымі пад назапашаным хламам праблем, перагледзець па-новаму свае жыццёвыя пазіцыі, а таксама дададуць вам дабрыні, цяпла і душэўнага спакою.


З павагай, А. Слука


P. S. Stihi.by, Stihi.ru, Proza.ru

Частка тэксту раней была апублікаваная 


Рекомендации для вас