Захад Беларусi: гiстарычны пазл

О книге

Автор книги - . Произведение относится к жанру общая история. Год его публикации неизвестен. Международный стандартный книжный номер: 9785005991195.

Аннотация

У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаўчыц», візіты ў Гродна французскіх каралёў і рускіх цароў, патрабаванні Брэсцкай уніі, ролю пінчукоў у стварэнні ВКЛ і многае іншае. Выданне змяшчае вялікі аб'ём цытат з гістарычных дакументаў і рэдкія ілюстрацыі.

Читать онлайн Яўген Аснарэўскі - Захад Беларусi: гiстарычны пазл


© Яўген Аснарэўскі, 2023


ISBN 978-5-0059-9119-5

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Prologo

Чытач ужо меў магчымасць заўважыць назву гэтага ўступа: Prologo. Гэта не што іншае, як «пралог» на мове эсперанта. Дадзены выбар не выпадковы, бо стваральнік эсперанта – Людвіг Заменгоф, як вядома, быў ураджэнцам Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, працаваў таксама і ў самім Гродне, а значыць, яго вынаходства – частка таго гістарычнага пазла, які чытачы змогуць акуратна збіраць, гартаючы старонкі дадзенай кнігі. У часы Заменгофа Захад цяперашняй Беларусі знаходзіўся ў складзе адной адміністрацыйнай адзінкі з цэнтрам у старажытным Гродне. Менавіта пра беларускі Захад і пойдзе гаворка ў ніжэй прадстаўленых раздзелах кнігі.

Выданне не з'яўляецца турыстычным даведнікам, і аўтар не ставіў сабе задачу расказаць пра ўсе вёскі ці нават буйныя гарады на беларускім Захадзе. Аднак мы паспрабуем разгледзець бліжэй гісторыю гэтага краю, знайшоўшы адрозненні і падабенства ў асобных кутках Гродзешчыны і Брэстчыны, і перш за ўсё звернем увагу на найбуйнейшыя гарады рэгіёну.

Брэст і Гродна… Стагоддзямі тут адбываліся лёсавызначальныя для цэлых народаў падзеі! Гродна, разам з Навагрудкам і іншымі гарадамі Панямоння, знаходзіўся ў эпіцэнтры дзяржаўна-утваральных працэсаў Вялікага княства Літоўскага. Тут была заключана адна з сямі гістарычных уній ВКЛ і Польшчы: Гродзенская унія 1432 года, а яшчэ раней вялася праца над Віленска-Радамскай уніяй 1401 года. У Гродне праходзілі сеймы ВКЛ, сеймы Рэчы Паспалітай, у тым ліку і апошні сейм аб'яднанай дзяржавы. У гэтым горадзе адрокся ад стальца апошні вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

У Брэсце таксама праходзілі сеймы ВКЛ і вырашаліся найважнейшыя для народаў Кароны і Княства пытанні. У Брэсце была заключана знакамітая царкоўная унія 1596 года, а праз некалькі соцень год тут заключылі Брэсцкі мір паміж расійскімі бальшавікамі і так званымі Цэнтральнымі дзяржавамі.

У гэта выданне ўвайшлі невялікія па памеры нататкі, у рамках якіх прадстаўлены даволі значны аб'ём цытат з гістарычных дакументаў, што можа быць цікава не толькі людзям без гістарычнай адукацыі, але і калегу гісторыку. Пераклад, у тым ліку і вершаваны, выкананы аўтарам.

У кнізе паказаны падзеі самых розных гадоў… Сівое і малавядомае XIII стагоддзе. Больш даследаванае XVI. Галантнае XVIII. Прыцемненае жахам сусветных войнаў XX. Але, як нярэдка бывае, з агульнай карціны выпадае XXI стагоддзе… І таму аўтар паспрабуе выправіць гэта, дадаўшы ў дадзены пралог асабістую гісторыю!


Рекомендации для вас