Слоў моб

О книге

Автор книги - . Произведение относится к жанрам эзотерика / оккультизм, контркультура, стихи и поэзия. Оно опубликовано в 2023 году. Книге не присвоен международный стандартный книжный номер.

Аннотация

Кніга “Слоў моб” была напісаная на працягу некалькіх гадоў, у яе ўвайшлі тэксты Дзяніса Трусава на англійскай, беларускай, в’етнамскай, польскай і рускай і мовах, у тым ліку вершы, якія друкаваліся ў кнізе ад імені Дзіны Мележ, лірычнага альтэр-эга аўтара (Дина Мележ. В вечный нешмяк. Гродно, 2008). Беларускія тэксты ў кнізе – аўтарызаваны пераклад з рускай мовы Паўла Касцюкевіча і Марыі Мартысевіч, апроч тэкстаў: “Ніколі”, “Хутка канікулы”, “29.Х.37”, “Па траекторыі пчалы”, “Тры маці”, “Менск Непераменск”, “Тастамент”, створаных Дзянісам Трусавым па-беларуску.

Читать онлайн Дзяніс Трусаў - Слоў моб






Трэцяя кніга Дзяніса Трусава – паэта і музыкі, які нарадзіўся ў 1978 ў Наваградку, жыў у Горадні і Варшаве, Язева, Штабіне, а з 2016 года жыве ў Ханоі – гэта інтуітыўны суплёт вершаў, песень, і лірычных мініяцюр і навел на англійскай, беларускай, в’етнамскай, польскай і рускай і мовах.





Прысвячаю бацькам


У Ампетыяніі вельмі папулярнае апошнім часам дзіўнае захапленне.

Называюць яго slow-mob.

Людзі дамаўляюцца пра сустрэчу ў інтэрнэце, потым развітваюцца з сем'ямі, бяруць цёплыя рэчы, гэблі і зборнікі бардаўскай песні ды сыходзяць у лясы. І разам будуюць там горад і жывуць у ім – пакаленне за пакаленнем, жывуць роўна тысячу гадоў.

А потым раптам разыходзяцца, як нічога ніякага.

Тэксты, якія вы сустрэнеце ў гэтай кнізе, – водгулле падзей і станаў, якія мелі месца падчас аднаго з такіх “слоў-мобаў”.


Бяспамятка

Калі доўга-доўга-доўга…

Калі доўга-доўга-доўга крочыць па лясной дарожцы ад Альхоўкі на поўнач…

Калі доўга-доўга-доўга крочыць па лясной дарожцы ад Альхоўкі на поўнач і пры гэтым не скакаць, не ехаць, не бегчы, але змыкаць адзінец і паказнік правай рукі на жоўтай галоўцы дзьмухаўца і павольна размінаць гэтую вільготную жоўтую мазгаўню – двойчы направа і тройчы налева, і пры гэтым накульгваць на левую нагу, і чатыры разы кланяцца кожнаму сустрэтаму на дарозе ядлоўцаваму хмызу, і тройчы круціцца вакол сябе, шторазу, як пачуеш зязюлю, і не вітацца з пахілым мёртвым Тэслам, што сядзіць на мурашніку, і скрыжоўваць пальцы, праходзячы паўз вялізны дуб, у галінах якога спіць, скруціўшыся абаранкам, счарнелы, але вечна жывы Ленін, і падміргваць таксама вечна жывому, але прасвятлеламу Дэйвіду Боўі, і не адскокваць ад паўпразрыстага чорна-белага паравоза, але даць яму прамчацца скрозь цябе, выхопліваючы і выносячы з сабой усё фантомныя, несапраўдныя атамы, і на скрыжаваннях збочваць туды, куды падзьме ветрык, і хавацца ад першага дажджу, але не хавацца ад другога і трэцяга, і пяяць па дарозе ўсе песні свету, і цягнуць кожную з іх да канца, пакуль яна не ператворыцца ў попел на вуснах.

І вось калі няўхільна крочыць, і змыкаць, і размінаць, і накульгваць, калі кланяцца і круціцца, скрыжоўваць, не вітацца, падмірваць і не адскокваць, збочваць і спачатку хавацца, а потым ужо не хавацца, і пяяць, і цягнуць да канца, і ні разу пры гэтым не памыліцца, то ў выніку ты вернешся ў самы-найсамы назад.


Рекомендации для вас