Балада аб згубленым шчасці
Дзіця, адкрыўшы толькі вочы,
Згубіла ўжо сваю надзею:
Няма цяпла халоднай ноччу,
Што нават зоры халадзеюць.
Згубіла шчасце немаўляці,
І вочы болем мігацяць,
Бо з малаком адзінай маці
Ўсе атрымоўвае працяг…
*
У брудзе дзён, у чысціні аблокаў
Усё будзе Ён чакаць, чаго няма,
І заружовеюць заходам шчокі,
Але бяда не здолее зламаць!
Шукае Ён у сэрцы прыгажосці,
Яму не трэба шчасця ад жыцця:
Ён ўжо шаслівым быў у маладосці –
Цяпер не хоча болю пачуцця.
І што трэба Яму – невядома:
Агурок і гарэлкі стакан?
На душы Яго дзіўная стома
Ад старых незагоеных ран.
Сэрца болей ужо не пяе,
А Ён прагне былое вярнуць –
Гаварыць зноў, як любіць яе,
І “Кахаю цябе” зноў пачуць!..
* *
*
Матулі (Балада аб маці)
Я слухаю, як дождж пяе,
Ты слухаеш яго таксама?
Мяне ў свеце не стае,
Цябе ж даўно няма ўжо, Мама..
І ў памяці яшчэ жыве
Той твар, прыгожы і халодны…
Перада мною паўстае
Твой вобраз – велічны і родны:
Як Ты спяваеш калыханку
Свайму адзінаму дзіцяці,
Не спіш, бывае, і да ранку
Ці ля маёй прыснеш краваці.
А спеў Твой, ціхі, мілагучны,
Пяшчотай поўніўся, бывала,-
Ты па-сапраўднаму, не штучна,
Каханне мне падаравала.
Не раз, стаміўшысь, засынала
На гэтым вось драўляным стуле…
Шкада, што ведаў Цябе мала,
Мая адзіная Матуля!..
Мяне адна Ты навучыла,
Як трэба жыць сярод людзей,
І на нябёсах Ты сачыла,
Як не стае маіх надзей.
І ў Цябе было жаданне –
Калі пабачыць ту дзяўчыну,
Якую назаву каханай,
Якая стане мне адзінай…
Ты трапіла, бясспрэчна, ў Рай,
І значыць, больш нам не сустрэцца!..
Я ўсё гляджу на небакрай –
І сэрца на кавалкі рвецца…
* *
*
Ідэал Мары
Лагодная няўпэўненасць у позірке тваім,
Яна вачыма прызывае верыць,
І не магу, шкада адмовіць ім –
Іх глыбіні і колеру памераў.
О, дзякуй, Божа! За яе напеў,
Што веснавой парою так гучыць,
За вуснаў полымя, якое не паспеў
Я атрымаць… Яна ў цішы маўчыць:
Яна ў змове з Ідэалам Мары,
А пачуццё мацнее ўсё – каханне!
Чаму з табою існуем не ў пары
Мне наша Зорка скажа на світанні…
Ёсць Мары Ідэал у казачнай краіне –
Я там спаткаў цябе ў зорную хвіліну.
І сэрца хай, шалёнае, загіне,
Але ты застанешся мне адзінай…
Лагодная няўпэўненасць у рухах,
І здасца мне, што ветрам пакахала,
І дождж дазволіць яе шчасце слухаць,
Але ўлюблёнаму дажджа занадта мала!..
* *
*
Забыта… Нясецца імгненнае полымя –
Нясецца праз годы, змяняючы час.
Забіта… І лісце на клёнах, ўжо кволае,