1.
На аддаленым участку густога лесу, недалёка ад гарадской мітусні, знаходзілася драўляная хаціна Віктара Траўніка. Заслужаны вучоны даследчай групы Прамб пару гадоў таму звольніўся з працы, каб заняцца асабістымі справамі. У свае сорак пяць гадоў, ён пераехаў жыць у гэту драўляную хату, пабудаваную яшчэ яго дзедам. Для яго гэты ўчастак зямлі быў па-сапраўднаму загадкавым месцам. Усё сваё дарослае жыццё Віктар вывучаў і вынаходзіў для таго, каб аднойчы вярнуцца сюды і адказаць сабе на самае вялікае пытанне: якую таямніцу забрала з сабой у магілу яго бабуля, якая перад смерцю была з ім не занадта шчырая ў сакрэтах. Яна толькі распавядала чароўныя страшныя казкі пра падарожнікаў, пасля чаго фрагменты яе гісторый адкладаліся ў памяці ўнука. Тады яшчэ маленькі хлопчык не змог спела прыняць яе словы, будзь ён старэйшы, ён бы стаў унікаць у апавяданні бабулькі. І цяпер, набраўшыся ведаў і вопыту, мужчына ўсур'ёз вырашыў прысвяціць усё астатняе жыццё пошукам сямейнай таямніцы.
Тут жа, на гэтай зямлі, пяць гадоў таму, бясследна знік бацька Віктара, Мікалай. Паліцыя, пасля доўгіх і знясільваючых пошукаў, вынесла сваю версію гэтай справе: стары Мікалай Траўнік, заблукаў у масіўным хвойным лесе і затануў у бліжэйшай шырокай дрыгве. Пацягнула яго дрыгва на дно. Мала хто, апошнія яго гады, меў зносіны з ім, але тыя, хто заводзіў з Мікалаем гутарку ў горадзе (касіры ці ж супрацоўнікі іншых прафесій) сцвярджалі, што старому было значна цяжэй заблудзіцца ў вялікім горадзе, чым згубіцца ў лесе, які быў для яго сапраўдным домам. Мікалай быў выдатным следапытам і паляўнічым. Ён не меў якіх-небудзь сур’ёзных хвароб, якія маглі б пацягнуць за сабой яго пагібель. Бо ён добра сачыў за сваім здароўем.
Сам жа Віктар, з-за сваёй працы, не быў уцягнуты ў пошукі бацькі, з якім не меў зносін парадку дваццаці гадоў. Апошнія гады, пасля смерці жонкі, сваёй сям'ёй мужчына лічыў толькі адзінага сына Алеся. Для якога, ён заўсёды знаходзіў вольны час па яго прыездзе ў госці з іншага гораду. Віктар заўсёды імкнуўся быць для сына добрым татам, лепшым, чым для яго быў яго бацька. Нават цяпер, навуковы прафесар і вынаходнік Віктар, працягваў зносіны з сынам па тэлефоннай сувязі. А ў астатні час, ён кідаў усе свае сілы на вывучэнне новых для яго анамалій, якія ўзнікалі на жылым участку з яго нараджэння. Новае жыццё, было поўнае новых захапленняў. І ўсё, што не тычылася яго сям'і і навукі, Віктар адкідаў у бок. Худы мужчына, з сівой галавой і ў белым запэцканым халаце, зрэдку выходзіў з хаціны. Выязджаў ён толькі за пакупкамі, калі патрабаваліся патрэбныя матэрыялы, інструменты і ежа. За гэты месяц яго твар схуднеў і шырокія зялёныя вочы сталі яшчэ больш вылучацца на яго выцягнутай па форме галаве. Днём і ноччу, ён быццам быў замкнёны вялікім імкненнем, прыцягненнем да таго, што ён адшукаў. Патроху, здавалася, што прафесар з глузду з’ехаў. Ён мармытаў сабе нешта пад нос у краме ці за рулём машыны, пісаў на сценах формулы, а пасля сціраў іх, не расставаўся са сваёй запісной кнігай, нават калі ад'язджаў у горад. Баяўся, што хтосьці забярэ ў яго ўвесь сэнс яго жыцця. Нават з сынам Алесем мужчына не дзяліўся інфармацыяй. Засцерагаючы яго ад таго, што той можа загубіць сваё маладое жыццё, прыехаўшы сюды.