Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

О книге

Автор книги - . Произведение относится к жанрам юмор и сатира, современная русская литература. Год его публикации неизвестен. Международный стандартный книжный номер: 9785005604828.

Аннотация

Прайшло дваццаць год. Грымнулі, палыхнулі і зніклі дзесьці сярод шэрых хмар. Чаго толькі не перажылі сіняборцы за гэты час, чаго толькі не спазналі.Памяняліся звычкі, ўстоі. Змяніліся людзі. Ўсе кудысьці спяшаюцца, бягуць, ляцяць.І некалі за гэтай мітуснёй проста жыць. Жыць, не гледзячы ні на якія перамены і перабудовы. Жыць па сваіх, правераных часам і продкамі законах. Жыць самім і даваць жыцце іншым.

Читать онлайн Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля


© Дзмітрый Кудрэц, 2022


ISBN 978-5-0056-0482-8

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Уступ

Дваццаць год пранеслася, нібы бліскавіца ў небе. Грымнулі, палыхнулі і зніклі дзесьці сярод шэрых хмар.

Колькі ўсяго здарылася за гэтыя дваццаць год і не пералічыць. А калі сесці ды паразважаць, то і ўспомніць асабліва і нечага.

Шмат весак знікла за гэтыя дваццаць год, пакінуўшы за сабой толькі тапаграфічныя назвы ды закалочанныя хаты. Старыя гаспадары з’ехалі, альбо памерлі, а новых не знаходзілася. Пакупнікі не спяшаліся выкласці грошы за куток вясковасці ў чорта на рагах. Вось і стаяць пакінутыя бацькоўскія сядзібы ад лета да лета з агаленнымі вокнамі, някошанымі межамі і пакасіўшыміся платамі ў чаканні, калі на пару дзен з’явяцца нашчадкі, каб адпачыць ад гарадскога гвалту і абабраць тое невялікае, што саспела на здзічэўшых кустах парэчак, агрэсту ці маліны.

У адрозненне ад іншых, веску Сіні Бор мінаваў гэткі тужлівы лес. Яна выстаяла, выжыла, нават пашырылася. З’явіліся новыя хаты, новыя людзі, новыя законы. Прыйшла новая мода на аграгарадкі. Вясковае кіраўніцтва, згодна з цыркулярам аднекуль зверху, адгрохала цэлую вуліцу аднолькавых, нібы цацачных, домікаў. Стоячы пасярод голага поля, яны выклікалі і зайздасць і непаразуменне – хто ж будзе жыць у гэткіх дамах, хаця і збудаваных па навейшых тэхналогіях і з навейшых матэрыялаў, але ж тымі самымі незграбнымі рукамі, што і дваццаць год назад. Кіраўніцтва лічыла, што такім чынам у веску панаедзе шмат моладзі, прыб’юцца свежыя працоўныя сілы. Але, як і звычайна, кіраўніцтва памылілася. Цацачныя домікі мазолілі вочы мясцовым жыхарам, як і амаль палова закінутых, забытых богам і людзьмі старых хат.

Шмат падзей адбылося за гэтыя дваццаць год. Чаго толькі не перажылі выскоўцы за гэты час, чаго толькі не спазналі. Хварэлі камерцыяй. Кідаўся ў таргоўлю хто толькі мог. На першым паверху канторы прымайстравалася адразу некалькі камерцыйных крам. І хаця асартымент і цэны там былі амаль такія ж, што і ў магазіне, людзі ахвотней ішлі ў камкі, асабліва ў той, дзе быўшая магазіншчыца Нінка таргавала сэканд хэндам, а карацей кажучы абноскамі. А чаго? Мы не гордыя. Можам і ў абносках пахадзіць. Нам не прывыкаць. Ды і навошта плаціць ў трыдарага, калі можна на тыя грошы купіць у тры разы болей? І не важна, што на паліто не хапае гузіка, ці спадніца фарбай заляпана. Рукі есць – гузік прыш’ем, фарбу адмыем і будзем хварсіць у абноўках.


Рекомендации для вас